З марозіва з васількамі знік лозунг «Жыве Беларусь!»

Вытворцы дапускалі, што на ўпакоўках новай партыі ўжо не будзе лозунга «Жыве Беларусь!», але з'явяцца іншыя фразы. Так і адбылося, паведамляе Еўрарадыё.

mar03.jpg

З гомельскага марозіва з васількамі знік лозунг «Жыве Беларусь!».

maroziva_n69li_1.jpg

Марозіва з «Жыве Беларусь!» / symbal.by

mar01.jpg

Марозіва без «Жыве Беларусь!»
Еўрарадыё раней паведамляла, што марозіва, на ўпакоўцы якога быў слоўнік беларуска-англійскіх фраз, у траўні раптоўна знікла. У маркетынгавым аддзеле вытворцы «Інгман марозіва» тады спаслаліся на нечаканы ажыятаж — партыя была абмежаваная, а з-за асаблівасці рэцэптуры яны маглі аператыўна вырабіць новую. Там дапускалі, што на ўпакоўках новай партыі ўжо не будзе лозунга «Жыве Беларусь!», але з'явяцца іншыя фразы. Так і адбылося. Цяпер на ўпакоўцы можна прачытаць наступнае: «Завязіце мяне на Еўрапейскія гульні», «Дзе можна засэлфіцца з зубрам?» і «Хачу запомніць Беларусь назаўжды».
euroradio.fm