З Магілёўскага драмтэатра звольнілі супрацоўніцу, за якую раней заступіўся дырэктар
Летась яна прыцягвалася па артыкуле 23.34.
З Магілёўскага драмтэатра звольнілі загадчыцу па літаратурна-драматургічнай частцы Вольгу Семчанка.
Летась яна прыцягвалася па «народным» артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у маршах пратэсту.
Менавіта яе не пажадаў звальняць былы дырэктар тэатру Андрэй Новікаў, за што сам паплаціўся пасадаю ў лістападзе 2020 года.