Вынесены чарговыя прысуды антыфашыстам

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі прысуды чацвярым заўзятарам і антыфашыстам. Усіх пакаралі пазбаўленнем волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведамляе «Белсат».

photo_2021_07_02_15_34_57.jpg


Дзяніса Болтуця і Віталя Шышлова пакаралі 6 гадамі калоніі; Цімура Піпія прысудзілі да 6 гадоў, 3 месяцаў і двух дзён; Тамаза Піпія асудзілі на 5 гадоў.
Хлопцаў затрымалі за падзеі 23 верасня, калі пасля таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі адбыліся вечаровыя пратэсты.
Іх асудзілі па ч. 2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках»), ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 364 КК (Гвалт над супрацоўнікамі міліцыі»).
Таксама асуджаныя павінны разам выплаціць кампенсацыю прычыненай шкоды пацярпелым міліцыянтам: Зелянеўскаму 1000 рублёў, Карабанаву — 500 рублёў.