Вольга Севярынец: «Адчуванне, што ўсё будзе добра, мяне не пакідае»
Вольга Севярынец, жонка зняволенага палітыка Паўла Севярынца, атрымала ад яго ліст.
![113999584_3108432215902031_5935804790067609205_n.jpg 113999584_3108432215902031_5935804790067609205_n.jpg](/img/v1/images/113999584_3108432215902031_5935804790067609205_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта Вольга Севярынец напісала ў сваім Facebook. У лісце Павел паведаміў, што атрымаў кнігі і газеты з перадачаў на Акрэсціна. Цяпер ён шмат піша і моліцца. А яшчэ зняволены палітык паведаміў, што згаліў сваю шыкоўную бараду і пагаліўся на лыса.
Вольга дае параду ўсім, «у каго непаразуменні ці клопаты ў сям'і»: «Проста ўявіце, што ваша каханне на ўсё лета пасадзілі ў карцар, а пасля ў апошні дзень перад вызваленнем забралі на невызначаны тэрмін — усе праблемы як рукой здымае».
«Але, каб вы не думалі, — адчуванне, што ўсё будзе добра, мяне не пакідае», — дадала Вольга Севярынец.