Віктар Марчук: Ідзе наўпроставая вайна, па журналістаў прыходзяць дадому
Беларускім незалежным СМІ ўлады стварылі своеасаблівыя ўмовы працы. Бо інакш інфармацыйнае поле сыдзе ў непадкантрольны тэлеграм-кантэнт.
Галоўны рэдактар “Брэсцкай газеты” Віктар Марчук кажа ў каментары Радыё Рацыя:
— Паляванне на журналістаў, у прыватнасці ў Брэсце, пачалося з першых дзён масавых акцый пратэсту. Нягледзячы на тое, што Брэст — горад немалы, але журналістаў незалежных СМІ тут не так шмат. І журналістаў, якія працуюць на акцыях, таксама няшмат. І большасць з іх пабывалі ў ІЧУ і судах.
На думку Віктара Марчука, рэгіянальныя журналісты знаходзяцца ў больш небяспечнай сітуацыі. Паказальна, што сёння зранку да журналісткі “Беларускага Радыё Рацыя” Тамары Шчапёткінай у Бярозе прыйшлі з вобшукам.