Віцэ-мэр Амстэрдама пранёс банэр Мінскага гей-прайда

1 жніўня ў сталіцы Нідэрландаў адбыўся Праваабарончы прайд-марш у рамках Амстэрдамскага гей-прайда 2013. Адкрывалі прайд віцэ-мэр Амстэрдама Эрык ван дэр Бург, амерыканскі консул у Нідэрландах Рэндзі Бэры, дырэктар нідэрландскай ЛГБТ-арганізацыі «ProGay» Ірэн Хэмелар і вядомы галандскі ЛГБТ-актывіст Ханс Верховэн.



amsterdam_for_minsk_2013_4.jpg

Яны пранеслі расцяжку ў падтрымку Мінскага гей-прайду па цэнтры Амстэрдама, усяго неслі чатыры такія расцяжкі.

— Мы пранеслі банэр Мінскага гей-прайда па цэнтры Амстэрдама, таму што ў Мінску гэта зрабіць немагчыма. Амстэрдам падтрымлівае Мінскі гей-прайд як важную падзею, якая спрыяе прыняццю чалавечай разнастайнасці, сцвярджае вяршэнства правоў чалавека і дэманструе сталасць грамадства, — сказаў у сваёй прамове віцэ-мэр Амстэрдама Эрык ван дэр Бург, выступаючы перад публікай і журналістамі каля Гомаманумента.

amsterdam_for_minsk_2013_3.jpg

Варта таксама адзначыць, што ў падтрымку Мінскага гей-прайда выказаліся арганізатары Міланскага гей-прайда, яны заклікалі пасла Італіі ў Беларусі Арнальда Абеці далучыцца да мерапрыемстваў маючага адбыцца ў Мінску праваабарончага ЛГБТ-форуму. Аб салідарнасці з беларускім праваабарончым ЛГБТ-форумам «Мінск Прайд 2013» таксама заявілі шведскія, швейцарскія, чэшскія, малдаўскія і нямецкія праваабаронцы і ЛГБТ-актывісты.

Ужо дзявяты па ліку Мінскі гей-прайд адбудзецца восенню.

amsterdam_for_minsk_2013_4.jpg

GayBelarus.By