Вандалы залілі жоўтай фарбай скульптуры на мемарыяле «Яма»
У фэйсбуку Tamara Kurdadze напісала, што заўважыла гэта, калі прывезла на «Яму» экскурсію.
«Якім трэба быць баязлівым вырадкам і падонкам, каб здзекавацца над памяццю бязвінных ахвяраў?! Гэтыя нікчэмнасці зноў аблілі фарбай скульптуры.
Сёння прывезла на экскурсію сталых людзей, у кожнага ў такіх вось ямах ляжаць дарагія людзі. І што мы ўбачылі? Мы жывем побач з вандаламі, з бязмозглымі ідыётамі, у якіх нічога святога. Усе знерваваліся, сьлёзы, валакардын, спробы сцерці фарбу. Але што можна зрабіць, калі адной рукой абапірацца на кій і спрабаваць не паслізнуцца па склізкай мокрай зямлі. Шматпакутны мой народ».
Мемарыял «Яма» на вуліцы Мельнікайтэ ў Мінску прысьвечаны ахвярам Халакосту. Тут 2 сакавіка 1942 года фашысты расстралялі каля 5 тысяч вязняў мінскага гета. Скульптурная кампазіцыя «Апошні шлях» прадстаўляе групу пакутнікаў, якія спускаюцца на дно ямы.
Паводле «Радыё Свабода»