Івацэвічы. Маларыта. Ветка. Масты
Івацэвічы. Першы «Народны майстар»
Ганаровы статус і пасведчанне «Народнага майстра ткацтва і вышыўкі» атрымала Ніна Тысевіч з вёскі Аброва. Статус народнага майстра — на ўзроўні статуса народнага артыста і
народнага спевака. Яна адзінаццатая з уганараваных такім званнем у Брэсцкай вобласці і першая ў раёне. З гэтай нагоды ў мясцовым доме культуры была арганізавана выстава работ народнай
майстрыхі.
Маларыта. Дзіцё — на вуліцу

«Гуманнасць» дзяржаўнага маштабу праявілі мясцовыя ўлады, зачыніўшы 20 сакавіка дзіцячы прытулак раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Прычына такога рашэння —
незапаўняльнасць установы. Апошнім часам у ёй знаходзілася толькі адно дзіцё, і яго пазбавілі месца пражывання.
Ветка. Дарога жыцця
19 сакавіка ў мясцовым Доме культуры адбылася сацыяльна-творчая акцыя «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця». Мэта — падтрымка таленавітых дзяцей і падлеткаў з тых
раёнах, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Масты. Дзеці будуць у цяпле
У дзіцячым садку-яслях № 4 «Залаты пеўнік» у гэтым годзе будзе зроблены рамонт сістэмы ацяплення, з-за якой на працягу некалькіх апошніх гадоў рэгулярна парушаўся тэмпературны рэжым
у зімовы перыяд. У асабліва марозныя дні гэтай зімы тэмпература ў памяшканнях дзіцячага садку не падымалася вышэй за 15С, што прыводзіла да частых захворванняў дзяцей. Бацькі звярнуліся да дэпутата
райсавета Дзмітрыя Кухлея з просьбай пасадзейнічаць вырашэнню праблемы. Паводле адказу на дэпутацкі зварот праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю сістэмы ацяплення дзіцячага саду №4 і
правядзенне адпаведных работ запланава на красавік-май 2010 года.