Ва ўсіх натарыяльных канторах Беларусі 7 і 8 мая можна будзе атрымаць бясплатную кансультацыю
7 і 8 мая натарыусы бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў, паведамілі ў Беларускай натарыяльнай палаце.
Удзел у акцыі "Дні бясплатнага кансультавання, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне" возьмуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро Беларусі.
На працягу двух працоўных дзён кожны ахвотны можа звярнуцца па кансультацыю да натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчання,
шлюбнага дагавора, адчужэння нерухомасці і ажыццяўлення выканаўчых надпісаў.
"Правядзенне такіх акцый і мерапрыемстваў, прымеркаваных да дзяржаўных святаў Беларусі і іншых памятным дат, якія рэалізуюцца ў мэтах прававой асветы насельніцтва, забеспячэння і аховы правоў
і законных інтарэсаў грамадзян, для натарыяльнай супольнасці рэспублікі стала ўжо традыцыйным", — адзначылі ў палаце.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, інфармацыя пра час іх працы размешчаныя на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.
Марына Носава, БелаПАН