Віктара Івашкевіча аштрафавалі

Марына Цыбліенка з Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, пра якую ў свой час напісалі амаль усе інфармацыйныя рэсурсы Беларусі (ды не толькі) і якая праславілася судовым зыскам да апазіцыйнага палітыка Віктара Івашкевіча, зноў апынулася ў цэнтры медыйнае ўвагі. Яна выйграла суд супраць Івашкевіча, абвінаваціўшы таго ў нанясенні ёй маральнае шкоды шляхам заклікаў да ўвядзення эканамічных санкцыяў у дачыненні да беларускіх уладаў з боку Еўрапейскага саюза.



c7a2af589d255231c76944fe4a45a500.jpg

Марына Цыбліенка з Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, пра якую ў свой час напісалі амаль усе інфармацыйныя рэсурсы Беларусі (ды не толькі) і якая праславілася судовым зыскам да апазіцыйнага палітыка Віктара Івашкевіча, зноў апынулася ў цэнтры медыйнае ўвагі. Яна выйграла суд супраць Івашкевіча, абвінаваціўшы таго ў нанясенні ёй маральнае шкоды шляхам заклікаў да ўвядзення эканамічных санкцыяў у дачыненні да беларускіх уладаў з боку Еўрапейскага саюза.


У аўторак, 22 мая, суд Савецкага раёна Мінска задаволіў прыватны грамадзянскі зыск Цыбліенкі да Івашкевіча. Паводле судовага рашэння, з палітыка варта спагнаць 500 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі боку зыскоўца. Апроч таго, Савецкі суд сталіцы пастанавіў абавязаць Івашкевіча напісаць ліст аб адмове ад сваіх патрабаванняў увесці санкцыі супраць Беларусі і размясціць яго на адным з сайтаў, у прыватнасці, на рэсурсе “Хартыя–97 цягам дзесяці дзён пасля ўступлення судовага рашэння ў сілу. І гэта яшчэ не ўсё. Віктар Івашкевіч мае сплаціць дзяржаўную пошліну ў памеры 300 тысяч рублёў. 

 
“Новы час пацікавіўся ў Івашкевіча, што ён думае з нагоды самога судовага працэсу і прынятага судом рашэння.


— Па-першае, відавочна, няма хвалі “народнага абурэння. І ўся гэтая кампанія, каб падняць працоўныя калектывы супраць апазіцыі, захлынулася, нават не пачаўшыся. Таму сёння хуценька гэтую справу ў судзе і закрылі. Па-другое, я жывы-здаровы, нікім не арыштаваны, нічога са мною не здарылася, а штраф у 500 тысяч — не такая вялікая цана за свабоду выказвання ў нашых умовах. Таму для мяне гэта не стварае ніякіх абмежаванняў, што тычыцца выказванняў. І, па-трэцяе, на судзе былі прадстаўнікі Мазырскага НПЗ, і я прапанаваў ім: давайце сустрэнемся з абуранымі працоўнымі, няхай яны мне ў твар выкажуць усё, што думаюць. На гэта прадстаўніца прафкаму катэгарычна заявіла, што не будзе арганізоўваць ніякіх сустрэч, а калі я там захачу паразмаўляць з рабочымі, то яна параіла мне самастойна лавіць іх пад прахадной. Гэта дэманструе, што прафсаюзныя актывісты не ўпэўненыя, што працоўныя будуць паводзіць сябе менавіта так, як ім хацелася б. Таму я лічу, што гэтая кампанія скончылася нічым.


— Ці варта чакаць хвалі падобных працэсаў з прычыны “масавага абурэння працоўных на выказванні апазіцыйных палітыкаў? 


— Я мяркую, што яны вырашылі гэтыя справы прыкрыць, бо прапагандысцкага эфекту ад іх ніякага няма. Калі толькі не лічыць маю рэкламу на дзяржаўным тэлебачанні. А вось гэта ім зусім непатрэбна.


— А ці будзеце Вы пісаць абвяржэнне згодна пастановы судовага органа?


— А тут вельмі дзіўная фармулёўка, каб я напісаў абвяржэнне. Абвяржэнне чаго? Што я гэтага не гаварыў? Незразумела. Прытым, каб я апублікаваў яго на сайце, які не зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь? Я ж не з’яўляюся яго рэдактарам, дык як мяне можна абавязаць гэта зрабіць? Я проста фізічна не ў стане гэта выканаць. Я так і сказаў суддзі і прапанаваў: даручыце, каб мой артыкул апублікавалі ў “Советской Белоруссии. А прычым тут сайт “Хартыі–97?