Ужываў допінг — вяртай грошы!
Урад вырашыў, як абвінавачаныя ў допінгу спартоўцы будуць кампенсоўваць грошы ў бюджэт.
У Беларусі зацвердзілі
Палажэнне аб парадку разліку, кампенсацыі і спагнання ў рэспубліканскі бюджэт узнагародаў,
выплачаных спартсоўцам і (або) іх персаналу за дасягнутыя спартыўныя вынікі,
якія былі прызнаныя несапраўднымі з-за прымянення допінгу.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2018 года №750.
Згодна з дакументам, кампенсацыі і спагнанню ў бюджэт падлягаюць грошы, выплачаныя ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 15 красавіка 2013 г. №190 "Аб мерах па стымуляванні дасягнення высокіх спартыўных вынікаў": імянныя прэзідэнцкія стыпендыі ў сферы фізічнай культуры і спорту; прызы ў грашовай цi натуральнай форме спартоўцам, узнагароды трэнерам.
Пакрыццё здзяйсняецца спартоўцамі (іх законнымі прадстаўнікамі) і (або) іх персаналам, якім былі выплачаныя грошы, на падставе загаду: старшыні цэнтральнага савета ДТСААФ — па тэхнічных і авіяцыйных відах спорту; міністра спорту і турызму — па іншых відах спорту.
— Разлік сумаў, якія падлягаюць пакрыццю і спагнанню ў рэспубліканскі бюджэт, ажыццяўляецца згодна з дадаткам, зацверджаным гэтай жа пастановай, — гаворыцца на сайце ўрада. — Пры адсутнасці добраахвотнага кампенсавання грашовых сродкаў Міністэрства спорту і турызму, ДТСААФ прымаюць меры па ажыццяўленні спагнання такіх сродкаў у судовым парадку.
Пастанова ўступае ў дзеянне 27 лістапада 2018 года.
Паводле onliner.by