Увесну ў Беларусі з’явяцца новыя грошы

Нацыянальны банк афіцыйна паведаміў дату ўвядзення 200-тысячнай банкноты – 12 сакавіка гэтага года. Як будзе выглядаць новы грашовы знак? Гэту інфармацыю банкіры засакрэцілі. Баяцца падробак у першыя дні абарачэння банкноты. Калі ўводзілі грашовыя знакі у 50 тысяч і 100 тысяч, канстатаваліся шматлікія спробы расплачвацца падробкамі. Таксама недобрасумленныя грамадзяне прыносілі ў крамы грошы старога ўзору – з 1990-х гадоў.

Нацыянальны банк афіцыйна паведаміў дату ўвядзення 200-тысячнай банкноты – 12 сакавіка гэтага года.

Як будзе выглядаць новы грашовы знак? Гэту інфармацыю банкіры засакрэцілі. Баяцца падробак у першыя дні абарачэння банкноты.

Калі ўводзілі грашовыя знакі у 50 тысяч і 100 тысяч, канстатаваліся шматлікія спробы расплачвацца падробкамі. Таксама недобрасумленныя грамадзяне прыносілі ў крамы грошы старога ўзору – з 1990-х гадоў.

Па беларускіх сацыяльных сетках ужо блукаюць самаробныя ўзоры 200-тысячнай банкноты. На іх малююць Мінск-Арэну, Палац Рэспублікі, комплекс “Сілічы, менскую Ратушу і іншыя папулярныя аб’екты.

Да журналістаў трапіла інфармацыя пра тое, што новая 200-тысячная банкнота будзе зялёнай. А намалявалі на ёй — Нацыянальную бібліятэку, перадае Польскае радыё для замежжа.

Беларускія грошы друкуюць на таемнай фабрыцы у Расіі. Вядома, што пры гэтым выкарыстоўваюць паперу “Пермскага дзяржзнаку. А мастак, які афармляе банкноты, жыве ў Беларусі. Яго імя таксама засакрэчана.

Перад тым, як увесці новы банкнот ў абарачэнне, Нацбанк плануе правесці шырокую інфармацыйную кампанію.