Усенародны праменад
Цётачкі з марожаным, дзяўчаты ў офісных строях і туфлях на абцасах, юнакі з заплечнікамі і ў шлёпанцах — вось пагроза рэжыму і спакою. Выйшлі прагуляцца, а супраць іх АМАП і
стройныя шэрагі міліцыі, аўтазакі ў дварах прылеглых дамоў.
Трэцяя па ліку акцыя пад назвай “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі прайшла ў сталіцы і абласных цэнтрах, буйных гарадах краіны. Гэтым разам улады крыху асэнсавалі, у чым
“фішка, і зрабілі мноства захадаў, каб прадухіліць масавы збор людзей на цэнтральных плошчах гарадоў.

У Мінску ў раёне Кастрычніцкай плошчы сабралася некалькі тысяч маладых людзей. Але міліцыя загадзя ачапіла турнікетамі плошчу, перад Палацам рэспублікі была зладжаная паказальная
“рэпетыцыя фізкультурнікамі святочных нумароў параду 3-га ліпеня. Людзям не дазвалялі сабрацца ў адным месцы, натоўпы рассякалі і выціскалі на прылеглыя вуліцы. Брутальных разгонаў
не было, ды і за што ганяць? Па гораду вячэрнія праменады пакуль быццам бы не забароненыя.
Вулічная акцыя прайшла ў запланаваным фармаце — без палітычных лозунгаў, сімволікі і патрабаванняў. Людзі з пазітыўным настроем прагуляліся, паапладзіравалі ракіроўкам міліцыянтаў і
разышліся дадому. Арганізатары “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі заклікаюць выходзіць кожную сераду на вуліцы гарадоў, колькасць удзельнікаў паступова павялічваецца, аднак да
крытычнай масы яшчэ далёка. У абласных гарадах смелых прагуляцца ў арганізавАным парадку было некалькі соцень. Аднак з імі не сталі цырымоніцца, і частку людзей упакавалі ў аўтобусы з міліцыяй.
Агулам па рэспубліцы пасля народных гулянняў, па ацэнках праваабаронцаў, было затрымана больш за 240 чалавек. Некаторых з затрыманых супрацоўнікі правапарадку моцна збілі.
Гэтым разам да сацыяльнага пратэсту далучыліся і такія гарады, як Пінск, Полацк, Светлагорск, Кобрын, Маладзечна ды іншыя. Колькасны склад там пакуль не ўражвае, але ў любым выпадку пэўныя браджэнні
і зрухі відавочныя. Цяпер па закліку “ВКонтакте на вуліцу выходзіць у дзясяткі разоў больш людзей, чым у папярэднія гады на прапановы апазіцыі.