Уладзімір Цэслер выставіў на аўкцыён сваю працу, каб падтрымаць беларускіх дзеячоў культуры
Пра гэта паведаміў музыкант Андрэй Макарэвіч.
![125184035_1061038771033370_2637521277854791263_n.jpg 125184035_1061038771033370_2637521277854791263_n.jpg](/img/v1/images/125184035_1061038771033370_2637521277854791263_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«У Беларусі робіцца нешта неймавернае. Людзей збіваюць, калечаць, кідаюць за краты - сотнямі кожны дзень. Уладзімір Цэслер вымушаны быў з'ехаць з краіны. Сёння ён выстаўляе на продаж сваю працу, каб сабраць сродкі для падтрымкі дзеячаў культуры, якія трапілі ў бяду (а іх нямала)», — паведаміў Макарэвіч.