Улады знішчылі гароды ваенных пенсіянераў
Жыхары Слуцку, якія пражываюць у мікрараёне 11-га ваеннага гарадка, знаходзяцца ў шокавым стане ад дзеянняў мясцовых уладаў. На працягу аднаго дня трактар, які прыбыў з мясцовай ЖКГ, знішчыў шматгадовую працу людзей — выкарчаваў садовыя дрэвы, разбурыў цяпліцы і знішчыў каля 80 гародаў жыхароў дамоў, змешчаных у прыдарожнай паласе.
Жыхары Слуцку, якія пражываюць у мікрараёне 11-га ваеннага гарадка, знаходзяцца ў шокавым стане ад дзеянняў мясцовых уладаў. На працягу аднаго дня трактар, які прыбыў з мясцовай ЖКГ,
знішчыў шматгадовую працу людзей — выкарчаваў садовыя дрэвы, разбурыў цяпліцы і знішчыў каля 80 гародаў жыхароў дамоў, змешчаных у прыдарожнай паласе.
У канцы сакавіка на сходзе жыхароў 11-га ваеннага гарадка старшыня Слуцкага раённага савета дэпутатаў прапанаваў навесці парадак на гародах да 24 красавіка. Але ўжо 4 красавіка ўлады даслалі трактар,
які, нягледзячы на слёзы ўладальнікаў, знішчыў каля 80 градак.
“Зямля пад градкі ў гэтым мікрараёне была вылучана случчанам яшчэ ў 1989 годзе. Карысталіся ёй прыкладна 400 чалавек. Больш за 20 гадоў ваенныя пенсіянеры і іншыя грамадзяне зацята працавалі
на зямлі, каб атрымаць харчовую запамогу да заробкаў і пенсій. Высадзілі пладовыя дрэвы і кусты, некаторыя пабудавалі цяплічкі. Тут працавалі і тут жа адпачывалі на лавах пад вішнямі. Потым пайшлі
розныя чуткі, што гароды будуць зносіць з-за інвестыцыйных праектаў, — распавядае Пётр Іванавіч Сцяпановіч. — Увесну мінулага года адбыўся сумесны сход з прадстаўнікамі ўлад. Жыхары
мікрараёна сабралі каля 400 подпісаў пад калектыўным зваротам у адміністрацыю прэзідэнта з просьбай не губіць градкі. Гарадское начальства паабяцала, што мы можам спакойна працаваць на працягу двух
гадоў. Але ўлады не выканалі абяцанне. 25 сакавіка я асабіста прысутнічаў на сходзе, які праводзіў старшыня Слуцкага раённага савета дэпутатаў Віктар Ражанец. Было вырашана, што ўвосень 2012 года
людзям будуць прапанаваны іншыя зямельныя ўчасткі, а да таго часу яны могуць карыстацца старымі гародамі. Таксама ўладальнікам гародаў было прапанавана да 7 красавіка прывесці ўчасткі ў цывілізаваны
выгляд: прыбраць зрыўкі плёнкі з цяпліц, ліквідаваць прагнілыя платы. Крайні тэрмін для навядзення парадку быў прызначаны на 24 красавіка.
Аднак ужо 4 красавіка ўладальнікі ўчасткаў былі пастаўленыя перад фактам: на працягу некалькіх гадзін каля 80 гародаў у прыдарожнай паласе вуліцы Гагарына былі спляжаныя, нягледзячы на слёзы пажылых
людзей. Прычым камандаваў разбуральнымі працамі генеральны дырэктар КУП "Слуцкая ЖКГ" Мікалай Варанько.
“Загублены маліна, часнок, чырвоная і чорная парэчка, пладовыя дрэвы, акуратная шкляная цяплічка. Каму яны заміналі? Калі жадалі навядзі парадак, чаму не дзейнічалі цывілізавана?
Атрымліваецца, што самы галоўны дэпутат нас ашукаў, — кажа Фёдар Пятровіч Брынзя, пажылы вайсковец у адстаўцы.
Леанід Альбінавіч Таронскі, маёр у адстаўцы, мяркуе, што гароды знесены з боязі ўлад перад вышэйшым начальствам: “Па вуліцы Гагарына міма гародаў увесь час возяць начальства ў паказальныя
аграгаспадаркі на семінары. Замест таго, каб умела пакіраваць людзьмі і навесці парадак, лягчэй аддаць загад усё знесці. І чаму такі загад выконвае ЖКГ? Чаму яно не навядзе парадак побач з маім
домам? Я ваяваў у Афганістане, удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў Чарнобыля. Нават пад бамбёжкамі не было такой бязладзіцы, як каля дамоў №170 і 170-А па вуліцы Сацыялістычнай. Чамусьці генеральны
дырэктар ЖКГ гэтага не бачыць! Улады даюць нам жабрацкую пенсію, аднялі ільготы, паднялі кошты. Яны вымусілі нас капацца на гародах, прымусілі выжываць дзякуючы рабскай працы. Яны растапталі не
гароды — яны зняважылі і растапталі нас як людзей.
Некаторым случчанам пашанцавала, іх гароды не кранулі.
Паводле сайта “Беларускія рэгіянальныя навіны