Удзельніка пратэстаў Вадзіма Дубойскага спрабавалі незаконна экстрадававаць у Беларусь з Расіі

Расіі пачалі экстрадыцыю Вадзіма Дубойскага з Брэста. Хоць была пададзеная апеляцыя. Але адвакат паспеў прыпыніць працэс, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2021_09_23_14_29_55.jpg

22 верасня адвакат Вадзіма Дубойскага прыйшоў у Белгарадскі ізалятар, каб сустрэцца з падабаронным, аднак там яго не знайшлося.

«У дзяжурнай частцы мне сказалі, што ён з'ехаў яшчэ ўчора. Далей пайшоў у спецчастку, там гэта пацвердзілі», — распавёў адвакат.

Там яму сказалі, што пачалі экстрадыцыю, таму што прайшлі дзесяць сутак для абскарджвання рашэння суда. Пры гэтым адвакат падаваў апеляцыю, але ў СІЗА пра гэта не паведамілі.

«Я адразу ж апавясціў суд, які выносіў рашэнне, звяртаўся да кіраўніцтва ізалятара, і літаральна праз паўгадзіны мне сказалі, што ўжо ўсё робіцца для таго, каб яго вярнуць».

Па словах адваката, Вадзіма Дубойскага вернуць у Белгарад, калі будзе наступны этап. Дата пасяджэння суда па апеляцыі пакуль невядомая.

Вадзіма Дубойскага ў Беларусі абвінавачваюць па артыкуле аб удзеле ў масавых беспарадках.