У Сочы адкрыліся XI зімовыя Паралімпійскія гульні

 Вечарам 7 сакавіка ў Сочы адкрыліся XI зімовыя Паралімпійскія гульні.



733020187.jpg

Цырымонія не абышлася без палітычнага падтэксту: у знак пратэсту супраць дзеянняў Расіі ў Крыме на парад дэлегацый Украіна дэлегавала толькі аднаго спартсмена. Стала таксама вядома, што ўкраінцы пакінуць Сочы, калі канфлікт будзе абвастрацца.
Паралімпійскія гульні ў Сочы будуць самымі буйнымі ў гісторыі гэтых спаборніцтваў. У іх возьмуць удзел 575 спартсменаў з 45 краін, якія будуць спаборнічаць у пяці відах спорту: лыжных гонках, біятлоне, горных лыжах, хакеі і кёрлінгу на калясках.

732984689.jpg


Беларуская каманда прадстаўлена ў Сочы 10 спартсменамі. У спаборніцтвах выступяць Людміла Валчок, Сяргей Валчуновіч, Валянціна Шыц (усе — лыжныя гонкі), Ларыса Варона, Лідзія Графеева, Дзмітрый Лобан, Яўген Лук'яненка, Сяргей Сільчанка, Ядвіга Скарабагатая, Васіль Шаптабой (усе — біятлон, лыжныя гонкі).
На зімовай Паралімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы беларускія спартсмены заваявалі 9 медалёў (2 залатыя і 7 бронзавых), у Турыне ў 2006-м — 9 (1, 6, 2), у Солт-Лэйк-Сіці ў 2002-м — 2 (1, 1, 0).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН