У Сяргея Каваленкі зніжаецца тэмпература цела
Жонка Сяргея Каваленкі Алена напярэдадні, 12 сакавіка, мела з ім сустрэчу ў ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Палітвязень працягвае галадаць. Па словах Алены, Сяргей зараз важыць 51 кілаграмаў. Яе мужу ўжо цяжка размаўляць і рухацца, ад кожнага кроку ён адчувае боль. Пры гэтым у яго нізкая тэмпература цела — 35,2 градусы, а ціск 90 на 60.
Жонка Сяргея Каваленкі Алена напярэдадні, 12 сакавіка, мела з ім сустрэчу ў ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Палітвязень працягвае галадаць.
Па словах Алены, Сяргей зараз важыць 51 кілаграмаў. Яе мужу ўжо цяжка размаўляць і рухацца, ад кожнага кроку ён адчувае боль. Пры гэтым у яго нізкая тэмпература цела — 35,2 градусы, а ціск 90 на 60.
“Пра галадўку ён ўвогуле ўжо не хоча нічога казаць. Ён прыняў рашэнне і прасіў мяне не адгаворваць яго ад гэтага рашэння. Мне вельмі шкада Сяргея, шкада, што ён памірае, а я не магу яму нічым дапамагчы. Усе ягоныя патрабаванні застаюцца ранейшымі — ён лічыць сябе невінаватым, — кажа Алена Каваленка.
“Народныя навіны Віцебска