У польскім Сейме створана група па справах Беларусі

У польскім Сейме пакліканая дэпутацкая група па справах Беларусі. Мэта паклікання такой групы – падтрымка дэмакратычных пераменаў ў Беларусі праз наладжванне кантактаў з беларускай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю.

У польскім Сейме пакліканая дэпутацкая група па справах Беларусі. Мэта паклікання такой групы – падтрымка дэмакратычных пераменаў ў Беларусі праз наладжванне кантактаў з беларускай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю.
Ініцыятыву стварэння такой групы ўжо падтрымалі дэпутаты з розных клубаў ад кіруючай кааліцыі “Грамадзянскай платформы і “Сялянскай партыі па сацыял-дэмакратаў і “Рух Палікота, а таксама “Салідарнай Польшчы. Дэпутат ад “Грамадзянскай платформы, ініцыятар паклікання сеймавай групы па Беларусі Роберт Тышкевіч адзначае, што яе адметнасць у тым, што яна не наладжвае кантактаў з дэпутатамі з Беларусі, паколькі парламенцкія выбары ў Беларусі не праходзяць згодна стандартам АБСЕ.
-- Гэтая група пакліканая, таму што мы не ствараем з беларускім парламентам двухбаковай групы. Таксама як ўсе краіны ЕС, польскі парламент не падтрымлівае афіцыйных адносін з беларускім парламентам, таму што паводле міжнародных арганізацый беларускі парламент не быў выбраны дэмакратычным шляхам. Летам група будзе працаваць на тое, каб тэма польска-беларускіх адносін прысутнічала ў польскім парламенце.
У склад дэпутацкай групы апрача Роберта Тышкевіча ўжо ўвайшлі між іншымі дэпутаты Аркадыюш Мулярчык і Адам Ліпіньскі. Пакуль гэта аткрытая ініцыятыва, якая набярэ канстытуцыйную сілу на бліжэйшым паседжанні Сейма паведаміў Роберт Тышкевіч.

Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.