У навагоднюю ноч у мінскім выцвярэзніку можна будзе праспацца за $30

Супрацоўнікі выцвярэзніка ў беларускай сталіцы раяць мінчукам і гасцям горада ўстрымацца ад празмернага ўжывання алкаголю ў навагоднюю ноч, аднак папярэджваюць, што яны гатовыя аказаць паслугі па працверажэнні кругласуткава.



gnd224_w300h210.jpg

Як паведамілі ў медыцынскім выцвярэзніку, "установа, як заўсёды, будзе працаваць у кругласуткавым рэжыме. Хоць у навагоднюю ноч мінскі выцвярэзнік, як правіла, бывае паўпустым. Па горадзе ў навагоднюю ноч курсуюць экіпажы, якія дастаўляюць па дамах тых, хто растраціў сілы за святочным сталом".
 


Па словах спецыялістаў, усе дастаўленыя ў выцвярэзнік ў абавязковым парадку праходзяць медагляд і санітарную апрацоўку, пасля чаго іх адпраўляюць на выцверазенне (працэс вывядзення алкаголю з арганізма ўключае ў сябе сон, прыём вітаміна С, глюкозы, актываванага вугалю).
 


"Кожнага кліента чакае свежая пасцельная бялізна, а для асабліва буйных наведнікаў ёсць адмысловае ўтаймоўнае крэсла", — паведамілі супрацоўнікі, дадаўшы, што там "ёсць таксама прасавальная дошка і прас, раніцай можна прывесці сябе ў парадак, каб сваякі не здагадаліся, дзе вы правялі ноч".
 


Кошт паслуг установы ацэненая ў 250 тысяч беларускіх рублёў (экв. 30 долараў). Прычым, кошт застаецца нязменным, незалежна ад працягласці знаходжання ў выцвярэзніку.
 


Супрацоўнікі медвыцвярэзніка распавялі, што імкнуцца стварыць у сваёй установе святочную навагоднюю атмасферу і ўжо ў бліжэйшыя гадзіны пачнуць прыбіраць ёлку: "Ёлка, як заўсёды, будзе".

telegraf.by