У Мінску зладзяць "Купальскі вечар"

Гарадское свята "Купальскі вечар" адбудзецца 6 ліпеня ў мінскім парку імя Я. Купалы



001124_00000710877.jpg

Падчас "Купальскага вечару" пройдзе дэманстрацыя адзення і абутку з натуральных тканін прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Беллегпрам", — "Элема", "Калінка", "Купалiнка", "Аршанскі льнокамбінат", "Цэнтр Моды", "Belwest" , "Galanteya" і іншых.

Гледачы змогуць наведаць кірмаш беларускіх кампаній і брэндаў, якія спецыялізуюцца на вопратцы летняга асартыменту і падтрымліваюць папулярны сёння эка-трэнд. Таксама ў парку будуць працаваць выязныя аб'екты па продажы ахаладжальных напояў, марожанага, свежай выпечкі і іншых кулінарных вырабаў.

Асноўная святочная канцэртная праграма пачнецца ў 18.30. Падчас яе гледачам прэзентуюць калекцыі беларускага адзення.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінскі гарвыканкам, канцэрн "Беллегпрам", РГА "Беларуская палата моды", дзяржустанова "Цэнтр моды і прыгажосці "Крыштальная німфа", афіцыйным партнёрам — ААТ "Элема".

БЕЛТА