У Мінску трагічна загінула праваабаронца Вікторыя Старасценка

Вікторыя трапіла пад грузавік. Аварыя адбылася 30 кастрычніка каля 8.50 на вуліцы Карбышава ў раёне дома № 1. Дзяўчына пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, абсталяванага адпаведнай дарожнай разметкай, знакамі, і «спячым паліцэйскім», калі яе збіў грузавік на хуткасці 90 кіламетраў у гадзіну, піша udf.by.



viktoryja_starascenka.jpg

Вікторыя апынулася пад грузавым аўтамабілем МАЗ- 555102 — яе нага была заціснутая паміж задняй воссю і падрамнікам. Ратавальнікі дасталі жанчыну і перадалі медыкам. У 10.40 пацярпелая памерла ў бальніцы.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" выказвае спачуванні родным і блізкім у сувязі з трагічнай смерцю Вікторыі Старасценка.

Выказвае свае шчырыя спачуванні і калектыў "Новага часу"


spring96.org