У Мінску стала даражэй памыцца ў лазні
У Мінску падаражэлі паслугі камунальных лазняў. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Мінскага гарвыканкама ад 12 верасня №2327, апублікаваным 3 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале.
Квіток у агульнае банное аддзяленне другога разраду падаражэў у сярэднім на чвэрць: умяшчальнасцю да 20 чалавек абыйдзецца ў 52 тыс. рубля, звыш 20 чалавек — у 45 тыс. Таксама падаражэлі паслугі душавых — з 31 тыс. да 36 тыс. рублёў за 45 хвілін.
Цэны на паслугі лазневых нумароў першага разраду складаюць каля 420 тыс. рублёў за 2 гадзіны, на лазневыя нумары "Люкс" — каля 550 тыс.