У Мінску развіталіся з Рыгорам Кійко

Рыгор Кійко памёр у ноч з 2 на 3 кастрычніка ў 10-й клінічнай бальніцы ад анкалагічнай хваробы.



da6d0869_10f8_4b2e_ab04_5eeeed7de004_w640_r1_s_cx0_cy12_cw0_1_.jpg

Развітанне праходзіла ў рытуальнай залі мінскага крэматорыя. Праводзіць мастака ў апошні шлях прыйшлі старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца, мастакі Мікола Купава, Генадзь Драздоў, Лявон Грышчук і іншыя, намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі, сустаршыня БХД Павал Севярынец, актывісты і сваякі.

 

www.svaboda.org