У метро з'явілася графіці, прысвечанае інцыдэнту са сляпым інвалідам (фота)

Праваабаронца Сяргей Сыс выявіў графіці ў падземным пераходзе каля Камароўкі ў чацвер раніцай.



spliapy_grafici.jpg

«Я зразумеў адразу яго сутнасць», — напісаў Сяргей Сыс у «Фэйсбуку», публікуючы фота.
У мінулую пятніцу на станцыі метро «Уручча» быў затрыманы сляпы інвалід, які прасіў міласціну. Супрацоўнікі міліцыі пры затрыманні валаклі яго па лесвіцы, ударыўшы галавой аб парэнчы. Выпадак выклікаў абурэнне мінакоў і ў сацсетках.
Паводле Хартыі'97