У Магілёве канфіскавалі самую буйную партыю марыхуаны за апошнія 10 гадоў

У жыхара Магілёва праваахоўнікі 3 снежня канфіскавалі 11,85 кілаграма высушанай марыхуаны, што з'яўляецца самай буйной партыяй за апошнія дзесяць гадоў. 



kqcr0x_w465h262.jpg

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Уладзіслаў Кавалёў. Магілёўскі міжраённы аддзел СК узбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў).

Аб датычнасці падазраванага да захоўвання і распаўсюджвання марыхуаны праваахоўнікам стала вядома яшчэ ў канцы лістапада. Калі інфармацыя пацвердзілася, быў праведзены ператрус па месцы яго жыхарства ў доме на завулку Крупскай.


У кладоўцы і на гарышчы было выяўлена 11,85 кілаграмаў высушанай марыхуаны, перадае БелТА.


Высвятляецца месца вырошчвання марыхуаны, і ідзе праверка па факце датычнасці падазраванага да рэалізацыі наркотыкаў.

telegraf.by