У Гродна скончыўся збор сродкаў на помнік Міхасю Жызнеўскаму
У Гродна скончыўся збор сродкаў на помнік Міхасю Жызнеўскаму, беларусу, які загінуў у час падзей на Майдане.
Намаганнямі грамадскіх актывістаў і сяброў розных палітычных партый і арганізацый было назбірана каля 400 даляраў – гэта 6 мільёнаў беларускіх рублёў.
Ініцыятар збору сродкаў гродзенскі актывіст Дзяніс Івашын асабіста прывёз гэтыя грошы ў Гомель, дзе меў сустрэчу з сям’ёй Жызнеўскіх:
– Я асабіста перадаў гэту суму грамадскім актывістам у Гомель і меў магчымасьць сустрэцца з бацькамі Міхася Жызнеўскага – з Міхаілам Пятровічам і Нінай Васільеўнай. Яны зараз жывуць у Гомелі ў новай двухпакаёвай кватэры, якую ім дапамаглі набыць украінскія актывісты. Вельмі вялікую суму перадаў украінскі ўрад. Бацькі Міхаіла Жызнеўскага ўзрушаныя вялізнай падтрымкай украінскіх і беларускіх грамадзянаў.
Бліжэйшым часам ў Гродна пачынаецца збор сродкаў на медычную дапамогу у зону АТО. Падобым зборам у іншых гарадах Беларусі займаецца Андрэй Срыжак, які ўжо некалькі разоў разам з украінскімі валантэрамі перадаваў гэту дапамогу ва Украіну.