У фінале Сусветных Кібер Гульняў беларусы заваявалі бронзу
Беларускай камандзе «DevilMice», якая прадстаўляла рэспубліку ў гульні «Dota 2» на Сусветных Кібер Гульнях (WCG), удалося вырваць перамогу ў супернікаў-малазійцаў і заваяваць 3-е месца. Гэта самы высокі вынік, дасягнуты гульцамі з Беларусі за ўсю гісторыю ўдзелу ў WCG з 2008 года.
У фінале міжнароднага турніру ў кітайскім горадзе Куньшань Беларусь прадстаўляла каманда «DevilMice» ў гульні «Dota 2» і старкрафтар Антон Плебановіч.
У фінальнай сустрэчы за бронзу «DevilMice» выйгралі ў супернікаў з Малайзіі. Удзельнікі каманды Максім Дарашчонак, Кірыл Качынскі, Аляксей Ліпай, Алег Зіновенка і Арцём Баршак
атрымалі прэміяльныя чатыры тысячы долараў. Чэмпіёнам свету па «Dota 2» і ўладальнікам грашовага прыза ў памеры 20 тысяч стала кітайская каманда «Invictus
Gaming».
Старкрафтар Антон Плебановіч, вядомы пад нікам LoWeLy, пацярпеў паразу ад кітайскіх супернікаў і заняў 4-е месца ў дысцыпліне «StarCraft 2». Тым не менш, уваходжанне ў склад ТОП-4
наймацнейшых гульцоў свету можна назваць асабістым рэкордам Антона.
World Cyber Games — "Алімпійскія гульні" па кампутарных відах спорту. Ініцыятарам правядзення Сусветных кампутарных гульняў выступіла Паўднёвая Карэя, якая арганізавала ў
кастрычніку 2000 года ў Сеуле першы чэмпіянат. Яго падтрымалі найбуйнейшыя сусветныя IT-кампаніі і ўрад Паўднёвай Карэі. Поспех дадзенага турніру паклаў пачатак штогадоваму правядзенню Сусветных
кампутарных гульняў. Глабальным партнёрам Гульняў з'яўляецца кампанія «Samsung». Беларусь бярэ ўдзел у WCG c 2008 года.