У Дзятлаўскім раёне дашчэнту згарэў касцёл

У Гродзенскай вобласці ў вёсцы Скрундзі цалкам знішчаны агнём драўляны касцёл.  Пажар, падобна, пачаўся яшчэ ўначы, а заўважылі яго толькі раніцай, калі храм ужо згарэў.  



get_img_1_4.jpg

На месцы пажару ў касцёле ў вёсцы Скрундзі

Выратавальнікаў выклікалі сёння ў 6.13.


Касцёл у вёсцы Скрундзі знаходзіўся ў 300 метрах ад жылой забудовы ў атачэнні дрэваў. Гэта не дазволіла заўважыць пажар, калі ён толькі пачаўся.


Позна ўвечары мясцовыя жыхары чулі нейкую трасканіну, але вырашылі, што гэта далёкія раскаты грому. А раніцай адзін з вяскоўцаў падыйшоў да вакна і не ўбачыў звыклага купала з крыжом, а на іх месцы — слуп дыма.

Пажарныя ўбачылі на месцы здарэння толькі вуголле і фрагменты даху.

Драўляны касцёл памерам 18х21 м быў пабудаваны ў 1990 годзе.

Напярэдадні набажэнстваў у храме не было, у печы не палілі. Сярод версій пажару — падпал і кароткае замыканне.


 

get_img?ImageId=30760

 

 

Паводле www.t-styl.info, mchs.gov.by