Алег Морхат паблытаў касцельную амбону з трыбунай райвыканкама

У глыбоцкім касцёле 26 мая 2013 года быў фэст Святой Тройцы. На свята былі запрошаныя прадстаўнікі мясцовай улады старшыня райвыканкама Алег Морхат і яго намесніца па сацыяльных пытаннях Галіна Унуковіч. Морхат у касцёле пачаў хваліць Лукашэнку.



morchat.jpg

Фота Еўрапейскага радыё для Беларусі

Напрыканцы святочнага набажэнства святары далі слова Морхату. Той з амбоны павіншаваў людзей са святам, а потым дадаў: за тое, што мы тут сабраліся, трэба дзякаваць прэзідэнту.

Летась на адкрыцці кнігарні Морхат казаў, што Лукашэнку трэба дзякаваць за мірнае неба.

Як вядома, да глыбоцкага касцёла Лукашэнка не мае ніякага дачынення. Касцёл не зачыняўся пры бальшавіках, у ім глыбачане моляцца з XVIII стагоддзя. Артыкул Канстытуцыі пра свабоду веравызнання таксама не Лукашэнка прымаў — Асноўны закон дзяржавы зацверджаны яшчэ да яго абрання.

Кананічнае права Каталіцкай Царквы выразна акрэслівае, дзеля чаго прызначаная амбона. З яе чытаецца Святое Пісанне, спяваецца псальм, гаворыцца казанне. Дзяржаўным чыноўнікам, як і іншым пабочным асобам, выступаць з амбоны нельга.

WESTKI.info