У Брэсце прымусова высяляюць жыхароў дому ў гістарычным цэнтры

У Брэсце суд выселіў жыхароў дому, якія там не прапісаныя. Суд Ленінскага раёна горада Брэста прыняў рашэнне па высяленню ў адносінах да ўласнікаў кватэр дому нумар 10 па вуліцы Астроўскага.



brest_ostrovskogo.jpg

Аднак, са словаў жыхароў, на якіх была пададзеная скарга ў суд, яны ў гэтым доме ўжо не прапісаныя — таму прымусовае перасяленне ў сацыяльнае жыллё бессэнсоўнае.

Уласнік адной з кватэр дома Генадзь Войкаў патлумачыў сутнасць сітуацыі:

— Суд вырашыў задаволіць просьбу гарвыканкаму. На якой падставе? Я, напрыклад, цяпер выпісаны, жыву ў Расіі. Маці прапісалася ў вёсцы, але ўласніка нельга выселіць — хаця я жыву ў іншым месцы, але я не адмовіўся ад сваёй уласнасці. Гэта мая ўласнасць. А дом зносіць не будуць, справа ў тым, што ён гісторыка-культурная каштоўнасць.

Пад выглядам аварыйнасці гарадскія ўлады вырашылі выселіць ягоных жыхароў. У якасці кампенсацыі яны прапанавалі ім перасяліцца ў сацыяльнае жыллё ў мікрараёне Паўднёвым.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота zastroikaby.or