У Брэсце актывізавалася інфармацыйная кампанія ў падтрымку палітвязняў

Ініцыятыва правесці такую кампанію, што мае назоў “Тыдзень палітвязня”, належыць камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” і ладзіцца па ўсёй Беларусі.



salidarnasc_palitviazni.jpg

Што тычыцца брэсцкага рэгіёна, дык па словах валанцёра “Салідарнасці” Сяргея Вакуленкі, у мясцовых жыхароў зараз ёсць магчымасць наведаць офіс арганізацыі у абласным цэнтры (вуліца Савецкіх памежнікаў, 52), падпісаць і адправіць адмысловыя паштоўкі палітвязням.

Інфармацыйная кампанія працягнецца да жніўня ўключна, а кожны тыдзень будзе прысвечаны аднаму з палітвязняў — Зміцеру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву, Алесю Бяляцкаму, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Аляксандру Францкевічу, Мікалаю Аўтуховічу.
spring96.org