У Белавежскай пушчы караеды згрызлі навагоднюю 40-мятровую ялінку

150-гадовае дрэва ў рэзыдэнцыі Дзеда Мароза праз жукоў давялося ссекчы.



01_2.jpg

Навагоднюю ялінку ў Белавежскай пушчы з’елі караеды. 150-гадовае дрэва вышынёй у 40 метраў давялося ссекчы, паведамляе БЕЛТА.

Сёлета "галоўнай ялінкай" для рэзідэнцыі Дзеда Мароза прызначылі больш маладое дрэва, вышынёй у 11 метраў. Старую ялінку ссеклі яшчэ ўлетку: караеды-тыпографы пашкодзілі  дрэва, і яно пачала сохнуць.  

Цырымонія запальвання навагодняй ілюмінацыі адбудзецца ў Белавежскай пушчы сёння, 29 лістапада, у часе турыстычнага свята "Сустрэча Снягуркі і Матухны Зімы". Разам са Снягуркай у рэзідэнцыю Дзеда Мароза прыбудуць ганаровыя госці: Матухна Зіма з дочкамі Завірухай і Мяцеліцай, а таксама продак Дзеда Мароза — Зюзя Паазёрскі, а з ім — Балотнік з Бярэзінскага заказніка.

eurobelarus.info