У Беларусі зноў падаражэлі цыгарэты
Паводле звестак, апублікаваных Міністэрствам па падатках і зборах, цана на ўсе маркі цыгарэт, што прадаюцца ў Беларусі, павялічваецца на 1000–2500 рублёў.
Падаражанне выклікана павышэннем ставак акцызаў на тытунёвую прадукцыю. З сённяшняга дня акцызы на танныя цыгарэты павялічваюцца ў 2,1 разу, на цыгарэты сярэдняга цэнавага сегмента — на 70%, на дарагія — на 55%.
Папярэднім разам рознічныя цэны на чатыры маркі цыгарэт, што вырабляюцца ў краіне, былі павышаны 1 снежня 2012 года на 3,7–5,7%.
Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней
рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.