У Беларусі створаны першы грамадска-палітычны дыскусійны інтэрнэт-клуб
У Рэспубліцы Беларусь запушчаны ў дзеянне першы грамадска-палітычны дыскусійны інтэрнэт-клуб IMHOclub.BY. Заснавальнікі клуба падкрэсліваюць яго палітычную нейтральнасць і фінансавую незалежнасць.
Сярод спікераў клуба — грамадскія дзеячы, палітыкі, журналісты і эксперты ў розных галінах. Галоўная «разыначка» праекту — спікер дае абавязацельства адказваць на пытанні зарэгістраваных карыстальнікаў — членаў IMHOclub.BY.
«Не важна, левы вы ці правы, кансерватар або ліберал, заходнік або ўсходнік, важна, што вы можаце падзяліцца сваім асаблівым меркаваннем і якасна абмеркаваць яго. Менавіта якаснае абмеркаванне, дыскусія, дзе вы можаце звязацца напрамую з аўтарам або іншымі каментатарамі — гэта тое, што будзе адрозніваць нас ад іншых пляцовак байнэту», — тлумачыць галоўны рэдактар ІМХОклуба (старшыня) — філосаф, палітолаг, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі Аляксей Дзермант.
«Першы IMHOclub з'явіўся ў Латвіі (imhoclub.lv) і стаў там адным з самых цытуемых рускамоўных рэсурсаў. IMHOclub.BY — працяг і развіццё гэтага праекта. На мой погляд, у Беларусі востра не хапае такіх дыскусійных пляцовак, дзе можна пачуць сапраўды прафесійныя ацэнкі і новыя ідэі. Таму прапанова старшыні латвійскага IMHOcluba Юрыя Аляксеева ўзначаліць яго беларускае аддзяленне я прыняў практычна не разважаючы. Тым больш што я доўгі час прысвяціў вывучэнню балта-славянскіх этнакультурных і гістарычных сувязяў, так што Латвія нам не чужая», — адзначае Аляксей Дзермант.
Заснавальнікі клуба падкрэсліваюць яго палітычную нейтральнасць і фінансавую незалежнасць. Ядро каманды — група аднадумцаў, аб'яднаных агульнай ідэяй развіцця ў Беларусі новых формаў камунікацыі і падачы экспертных ведаў.
Плануецца, што ў перспектыве дыскусіі будуць адбывацца не толькі ў сетцы, але і «ў рэале», члены клуба змогуць таксама наведваць і клубныя мерапрыемствы.
Дадатковая інфармацыя:
info@imhoclub.by