У Беларусі стала больш літоўскіх візавых цэнтраў
У пятніцу адкрыццём чатырох візавых цэнтраў Літвы скончылася пашырэнне сеткі такіх цэнтраў у Беларусі.
У пятніцу візавыя цэнтры афіцыйна былі адкрытыя ў Мінску, Гомелі, Гародні і Берасці. Новыя цэнтры ў Рэспубліцы Беларусь адкрытыя пры супрацоўніцтве Міністэрства замежных спраў Літвы з
кампаніяй VF Services, паведамляе DELFI.
Амбасадар Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус упэўнены, што падоўжаны час працы візавых цэнтраў і магчымасць атрымаць у адным месцы ўсе дадатковыя паслугі створаць больш спрыяльныя ўмовы для
грамадзян Рэспублікі Беларусь у падачы заяў на атрыманне Шэнгенскай візы.