У Беларусі дзеці часцей пакутуюць атлусценнем ў вялікіх гарадах, чым у сельскай мясцовасці.

У Беларусі дзеці часцей пакутуюць атлусценнем ў вялікіх гарадах, чым у сельскай мясцовасці. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Лёгкая на круглым стале "Праблемы здаровага харчавання ў Беларусі".



para_012.jpg

Беларускія навукоўцы з 2005 па 2013 праводзілі адмысловыя даследаванні як у вялікіх гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. У выніку была зроблена выснова, што найбольшая ўдзельнаю вага дзяцей з лішкам масы цела і атлусценнем назіраецца ў Менску, а найменшая — у сельскіх раёнах. "Гэтыя дадзеныя даказваюць негатыўны ўплыў такога фактару, як урбанізацыя", — адзначыла Людміла Лёгкая.

Як падкрэсліла начальнік аддзела, арганізацыя правільнага і здаровага харчавання дзяцей і падлеткаў мае ня толькі медыцынскае, але і вялікае сацыяльнае значэнне, паколькі гэты фактар у будучыні будзе вызначаць здароўе цэлых пакаленняў.

Нагадаем, у жніўні Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову, якая абавязвае абмежаваць продаж у школьных буфетах смажанак, сасісак у цесце і піцы.

www.radyjo.net