У Беларусі пенсіянеры жывуць у сярэднім на 218 долараў
У Беларусі сярэдні памер прызначаных пенсій склаў 1,89 млн рублёў. Гэта ў 2,6 раза вышэй за бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў, які з 1 лістапада 2012 года па 31 студзеня 2013 года складае 727,3 тыс. рублёў (84 долары). Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў снежні 2012 года склаў 1,96 млн рублёў, па інваліднасці — 1,71 млн, па прычыне страты карміцеля — 1,22 млн, сацыяльных пенсій — 816 тыс.
Рэальны памер прызначаных пенсій, разлічаных з улікам інфляцыі, у снежні 2012 года ў параўнанні са снежнем 2011 года вырас на 64,6%, у параўнанні з лістападам 2012 года зменшыўся на 1,4%. Колькасць
пенсіянераў за год вырасла на 25,3 тыс. чалавек, да 2,51 млн чалавек.