У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры пройдзе прэм'ера амерыканскага мюзікла "Вестсайдская гісторыя"
Прэм'ерны паказ амерыканскага мюзікла "Вестсайдская гісторыя" пройдзе 23 і 24 мая на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (БДАМТ).
"Праца над гэтай першай у Беларусі ліцэнзійнай пастаноўкай амерыканскага мюзікла заняла два гады напружанай працы многіх людзей, у ліку якіх — таленавітыя артысты БДАМТ",
— адзначаецца ў паведамленні пасольства ЗША.

Адбудзецца 50 паказаў "Вестсайдскай гісторыі" ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, такіх, як Гомель, дзе спектакль запланаваны на 13 чэрвеня. Месцы і даты правядзення спектакляў будуць
аб'яўляцца на працягу года.
У межах падтрымкі гэтага праекта пасольства ЗША фінансавала куплю ў амерыканскага праваўладальніка ліцэнзіі на пастаноўку і паказ тэрмінам на адзін год, дапамагло тэатру ў пошуку зацікаўленых у
пастаноўцы "Вестсайдскай гісторыі" амерыканскіх спецыялістаў.
"Дзякуючы пасольству ў Беларусь з ЗША змаглі прыехаць харэографы Пол Эмерсан і Джэйсан Ігнасія, якія займаліся адборам артыстаў і наступнымі рэпетыцыямі з трупай, а таксама амерыканскі
дырыжор Філіп Сіманс, які будзе дырыжыраваць на прэм'еры. Пасольства таксама перадало ў дар тэатру перкусійныя інструменты і мікрафоны, якія будуць выкарыстаны на спектаклях", —
адзначаецца ў паведамленні.
Падчас працы па пастаноўцы "Вестсайдскай гісторыі" былі ажыццёўлены і іншыя праекты. У чэрвені 2011 года Філіп Сіманс удзельнічаў у арганізаваным БГАМТ канцэрце "Шэдэўры
сусветнай оперы пад адкрытым небам", а харэографы і танцоры амерыканскай "Компані Е" — у сумеснай праграме "Начное брадвейскае шоу", складзенае з
урыўкаў вядомых брадвейскіх мюзіклаў. "Начное брадвейскае шоу" будзе паказана ў Брэсце 6 чэрвеня, у Мінску — 8-га.
Паводле БелаПАН