У актывіста БХД Вячаслава Шэлега збілі і вывезлі ў лес дачку

11.30. 16-гадовая Наталля знайшлася ў лесе, збітая, абмазаная фарбай, з парванай вопраткай і без абутку. Як распавёў бацька дзяўчыны Вячаслаў, прыкладна каля 6.30 ранку, калі дачка вісела на турніку да яе ззаду нехта падышоў і ўдарыў моцна па галаве.



406dbcc8_d6a4_40e8_ae1c_71ed9d5d4ec7_w640_r1_s_cx0_cy9_cw0.jpg

Наталля згубіла прытомнасць. Ачнулася яна ў лесе з разбітай патыліцай. Увесь твар і рукі былі абмазаныя чорнай фарбай, падобнай на тую, якая выкарыстоўваецца пры адбітках пальцаў. У дзяўчына таксама знялі і забралі абутак, ключы і мабільны тэлефон.

Каля 2 гадзін Наталля блукала па лесе і выйшла на дарогу ў раёне Шчаткава каля дзіцячых летнікаў — гэта прыкладна 20 кіламетраў ад яе дому. Спрабавала спыніць машыну, доўга ніхто не спыняўся. Пасля спыніўся нейкі чалавек і даў ён мабільны тэлефон. Наталля пазваніла бацьку, які прыехаў за ёй. Цяпер дзяўчына знаходзіцца дома.
 

27 ліпеня а 6-й гадзіне яна выйшла з хаты на традыцыйную ранішнюю прабежку і не вярнулася. На тэлефон не адказвае.

Вячаслаў Шэлег падаў заяву пра знікненне ў міліцыю. Тая праводзіць апытанне.

Наталлі Шэлег 16 гадоў.

Як паведаміў Радыё Свабода Вячаслаў, 28 чэрвеня ёй пагражалі невядомыя дзецюкі. Казалі, каб ейны бацька спыніў палітычную дзейнасць.

Па факце пагрозы сям’я Шэлегаў падала была заяву ў міліцыю.

Сам Вячаслаў Шэлег звязвае знікненне дачкі з сваёй актыўнай палітычнай дзейнасцю.

Вячаслаў Шэлег — бабруйскі прадпрымальнік, сябра аргкамітэту па стварэнні партыі Беларускага хрысціянская дэмакратыя. Балатаваўся ў 2010 годзе ў Магілёўскі аблсавет па Кіраўскай выбарчай акрузе. Пісаў скаргі на парушэнні выбарчага заканадаўства.

www.svaboda.org