У абарону свабоды
Тэрміновую рэзалюцыю па свабодзе СМІ ў Беларусі прынялі 18 красавіка на Агульным сходзе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў у Стамбуле.
Журналісцкая супольнасць выказала салідарнасць са сваімі беларускімі калегамі, а таксама заклікала ўлады Беларусі спыніць дыскрымінацыю незалежных СМІ, забяспечыць поўны доступ да інфармацыі
і прывесці нацыянальнае заканадаўства ў галіне СМІ ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

Дэлегаты форуму заклікалі інстытуцыі Еўрасаюза, Раду Еўропы і АБСЕ адсочваць парушэнні свабоды СМІ ў Беларусі і абараняць свабоду медыяў і правы журналістаў у Беларусі.
Прэс-служба БАЖ