У Жодзіне праз «дэстабілізацыю абстаноўкі» закрыты гарадскі тэлеканал
У Жодзіне праз «матэрыялы, якія дэстабілізуюць абстаноўку», закрыты гарадскі тэлеканал "Сфера", паведамляе «Еўрарадыё».
![i_telekanal_sfera.jpg i_telekanal_sfera.jpg](/img/v1/images/i_telekanal_sfera.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пералічаныя канкрэтныя прычыны: "рэпартажы і відэа з гвалтоўнымі разгонамі пікетаў замежнага паходжання", "меркаванні замежных палітолагаў", "рэтрансляцыя матэрыялаў з каналаў, забароненых на тэрыторыі Беларусі", заклікі да забастовак. Дакумент пра гэта публікуе тг-канал @motolkohelp.
Жодзінскі тэлеканал "Сфера" прыпыніў вяшчанне ў пятніцу, 14 жніўня. Яго дырэктара, Эльшада Акберава, адхілілі ад пасады. Апошнімі кроплямі для ўладаў сталі трансляцыя ў эфіры "Сферы" звароту былых жодзінскіх міліцыянтаў да сваіх калег, а таксама праграм расійскіх блогераў Іллі Варламава і Максіма Каца.