У вольным доступе па-беларуску з'явілася кніга Тэадора Герцля «Яўрэйская дзяржава»
Поўная назва твора «Яўрэйская дзяржава. Спроба сучаснага вырашэння яўрэйскага пытання». Кніга была напісана ў 1896 годзе. Магчымасць чытаць яе па-беларуску з'явілася ўчора.

Учора ў публічны доступ быў выкладзены беларускі пераклад самай вядомай кнігі яўрэйскага літаратара і публіцыста, заснавальніка ідэялогіі сіянізма Тэадора Герцля «Яўрэйская дзяржава.
Пераклад распачаўся некалькі гадоў таму, яго зрабіў Ігар Крэбс пры невялікай дапамозе Віталя Станішэўскага.
Фрагменты перакладу друкаваліся ў часопісе «Прайдзісвет» у
верасні 2018 года ў нумары «Габрэйскі акцэнт».
Цяпер поўны тэкст кнігі даступны на «Беларускай палічцы» ў вэб-фармаце і ў фармаце epub па спасылцы, а таксама на Google Дыску ў выглядзе PDF-файла.