У Віцебску ўсталявалі фантан за мільён долараў
Тэндар на ўстаноўку фантана быў запушчаны яшчэ паўтары гады таму. Уключаны ж ён быў толькі зараз.
Як паведамляе Белсат, яшчэ паўтара года таму віцебскія гарадскія камунальныя службы абвясцілі тэндар на расчыстку Віцьбы і падтрыманне гідралагічнага рэжыму і санітарнага стану ракі. Будучыя працы ацанілі ў Br 3,181 млн. Працы прадугледжвалі і замену старога фантана ў парку імя Фрунзе.
Новы светадынамічны фантан змантавалі яшчэ ў 2017 годзе і нават запусцілі 12 ліпеня, аднак потым яго закансервавалі.
Пабудаваны яшчэ летась фантан усё ж такі ўключылі, праўда адбылося гэта толькі цяпер.
На гэты праект з гарадскога бюджэту пайшло Br 2,365 рублёў (каля $ 1,181 млн).
А вы лічыце такія траты на добраўладкаванне апраўданымі? Пішыце ў каментарах!