У Віцебску пажарнікі спрабавалі зняць бчб-сцяг. Што з гэтага выйшла? (відэа)

Разлік пажарнікаў па штурмавой лесвіцы караскаўся на балкон, каб зняць нацыянальны сцяг, але гаспадыня кватэры паспела выратаваць яго ад ратавальнікаў, — паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".

vlcsnap_2020_11_25_22h57m48s30.png


Спроба зняць бел-чырвона-белы сцяг з балкона ў Віцебскекак пішуць у телеграм-канале, спачатку зняць сцяг запатрабавалі супрацоўнікі міліцыі, але гаспадары кватэры адмовіліся. Тады сілавікі выклікалі МНС.
Мяркуючы па відэа, на вываз прыехала пажарная аўтацыстэрна і пажарнікі вырашылі забрацца на балкон трэцяга паверха пры дапамозе трохкаленнай штурмавой лесвіцы. Адзін член разліку трымаў лесвіцу, а другі па ёй караскаўся.Невядома, ці ўкладваліся ратавальнікі ў нарматывы, але гаспадыня апярэдзіла іх і забрала сваю маёмасць. Унутр памяшкання пранікаць яны не адважыліся, і пажарнік, які залез па лесвіцы на балкон, вымушаны быў караскацца назад ні з чым.
Характэрна, што менавіта на вуліцы Вастрацова ў Віцебску знаходзіцца Цэнтр бяспекі абласнога ўпраўлення МНС, які адкрыўся ў 2017 годзе. Магчыма, супрацоўнікі проста хацелі расказаць гаспадарам аб бяспецы жыццядзейнасці?