У Віцебскай вобласці ў два разы зніжаны стаўкі адзінага падатку для ІП і самазанятых
На Віцебшчыне стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых грамадзян зменшаны ў два разы на 2-й і 3-й квартал 2020 года, паведамляюць «Витебские вести». Такое рашэнне прынята 12 мая на сесіі абласнога Савета дэпутатаў. Паводле аператыўных дадзеных падатковага ведамства, гэта дасць магчымасць аказаць падтрымку больш за 9000 падаткаплацельшчыкаў.
![8ff011bedac5096815eb9cac4e1b7737.jpeg 8ff011bedac5096815eb9cac4e1b7737.jpeg](/img/v1/images/8ff011bedac5096815eb9cac4e1b7737.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дэпутаты Віцебскага аблсавета першымі сярод калегаў з іншых рэгіёнаў скарысталіся магчымасцю, прапісанай ва ўказе №143 «Аб падтрымцы эканомікі». Паводле папярэдніх ацэнак, такую палёгку для малога бізнэсу, якая будзе дзейнічаць з 1 красавіка, абыйдзецца мясцоваму бюджэту прыкладна ў 2,2 млн руб.
Як паведаміў начальнік абласной падатковай інспекцыі Валерый Лабацэвіч, маніторынгі сітуацыі паказваюць, што выручка ў шэрагу сфер дзейнасці скарацілася ў красавіку ў два-тры разы. Пры гэтым стаўка адзінага падатку фіксаваная і выплачваць яе трэба наперад — такія асаблівасці дадзенага рэжыму падаткаабкладання. Таму ва ўказе разам са зніжэннем падатковай нагрузкі для гэтай катэгорыі плацельшчыкаў прадугледжана магчымасць з пачатку любога месяца перайсці на іншы падатковы рэжым — спрошчаную сістэму (ССП) або выплату падаходнага падатку.
Сэнс пераходу ў тым, што падаткаабкладанню будзе падлягаць толькі атрыманая выручка і падатак неабходна будзе плаціць не наперад, а паквартальна. Паводле аператыўных даных, гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся каля 40 прадпрымальнікаў.
Паводле onliner.by