У пасольстве Літвы ў Мінску — чарга на візы на 10 тысяч чалавек
І не кожны ахвочы ў чаргу на візы можа трапіць — туды ўключаюць далёка не ўсіх.
![emb3412.jpg emb3412.jpg](/img/v1/images/emb3412.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У пасольстве Літвы ў Мінску ўтварылася чарга з 10 тысяч чалавек, якія падалі дакументы на візу для пераезду ў гэтую краіну.
Пра гэта паведаміў віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эгідзіюс Мейлунас. 10 тысяч чалавек — гэта толькі тыя, хто трапіў у прыярытэтны спіс ад Мінэканомікі Літвы. Туды могуць трапіць дэфіцытныя ў краіне работнікі, у тым ліку — ІТ-спецыялісты.
Эгідыюс Мейлунас сказаў, што чарга не можа хутка скараціцца. Каб аформіць візы тым, хто трапіў у прыярытэтную чаргу, спатрэбіцца каля трох тыдняў. І гэта ў найлепшым выпадку.
"Гэта ў ідэальным выпадку. Калі будзе прынята рашэнне стварыць яшчэ адну чаргу для кіроўцаў, прама кажу, прыйдзецца тых 10 000 прыбраць убок і займацца кіроўцамі. Пакуль да 20 красавіка ў нас на парадку дня кіроўцаў няма, проста фізічна немагчыма будзе гэта ажыццявіць", — сказаў прадстаўнік літоўскага МЗС Аўдрус Бендзінскас.
Цяпер у мінскім пасольстве цяпер застаўся толькі адзін дыпламат, большая частка дыпламатаў была высланая з Беларусі яшчэ ў канцы мінулага года. Так што хутка аформіць візы ніяк не атрымаецца.