У падтрымку РНПЦ дзіцячай хірургіі стартуе дабрачынная акцыя «БОльШ дабрыні»
Сетка «Бош Аўто Сэрвіс» сумесна з Беларускім дзіцячым фондам ладзяць дабрачынную акцыю «БОльШ дабрыні». Яе мэтай з'яўляецца збор сродкаў на набыццё неабходнага медыцынскага абсталявання для Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі, якое дапаможа ў лячэнні дзяцей.
Зрабіць унёсак у добрую справу змогуць усе аўтааматары-пакупнікі аўтамабільных запчастак Bosch, якія будуць абслугоўваць свае аўтамабілі ў сетцы СТА «Бош Аўто Сэрвіс» у перыяд з 1 па 31 ліпеня 2019 года.
На сабраныя падчас дабрачыннай акцыі «БОльШ дабрыні» сродкі будуць набыты фотатэрапеўтычныя выпраменьвальнікі для лячэння жаўтухі немаўлят. У малых дозах ультрафіялетавае выпраменьванне спрыяе паляпшэнню абменных працэсаў у арганізме дзіцяці.
«Наш фонд ужо больш трох дзесяцігоддзяў рэалізуе ў Беларусі розныя дабрачынныя праграмы і праекты. Прыемна ўсведамляць, што ў іх ажыццяўленні мы можам разлічваць не толькі на спагадлівасць простых беларусаў, але і на дапамогу сацыяльна адказнага бізнесу. Акцыя «БОльШ дабрыні», арганізаваная сумесна з сеткай «Бош Аўто Сэрвіс», — адзін з удалых прыкладаў такога супрацоўніцтва. Мы ўпэўненыя, што дзякуючы кліентам сеткі «Бош Аўто Сэрвіс» патрэбная сума будзе сабраная максімальна аператыўна», — адзначыў дырэктар Беларускага дзіцячага фонду Аляксандр Трухан.
У акцыі ўдзельнічаюць партнёры сеткі «Бош Аўто Сэрвіс», якія дзейнічаюць як у Мінску, так і ва ўсіх абласных, а таксама ў многіх буйных раённых гарадах.
«Асноўная дзейнасць сеткі «Бош Аўто Сэрвіс» звязаная з клопатам пра «здароўе» аўтамабіляў. У дыягностыцы і рамонце аўтамабіляў многае залежыць не толькі ад кваліфікацыі персаналу, але і ад абсталявання для дыягностыкі і якасці запчастак. І нам хацелася б, каб тыя, хто клапоціцца пра здароўе дзяцей, таксама мелі ў сваім распараджэнні ўсё, што для гэтага неабходна. Мы запрашаем кліентаў сеткі «Бош Аўто Сэрвіс» далучыцца да акцыі «БОльШ дабрыні» і спадзяемся, што дзякуючы іх спагадлівасці яшчэ адной добрай справай у нашай краіне стане больш», — адзначыў кіраўнік аддзела аўтазапчастак Bosch у Беларусі Віталь Радоўскі.
На памяць аб удзеле ў дабрачыннай акцыі «БОльШ дабрыні» кліенты сеткі «Бош Аўто Сэрвіс» атрымаюць спецыяльныя стыкеры з сімволікай дабрачыннай акцыі.
Паводле прэс-рэлізу