У Мінску затрыманы расійскі псіхолаг і матывацыйны трэнер Міхаіл Казлоў

14 жніўня ў Мінску быў затрыманы расійскі псіхолаг і матывацыйны трэнер Міхаіл Казлоў.

Міхаіл Казлоў. Фота: www.mkozlov.com

Міхаіл Казлоў. Фота: www.mkozlov.com

Яго затрымалі ўвечары падчас правядзення трэнінгу па персанальным росце на вуліцы Варанянскага, паведамляе TUT.by.

Інфармацыю аб затрыманні расіяніна пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі: "Ён затрыманы і знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС. Праводзіцца праверка — паступіла заява, дзе яго вінавацяць у махлярстве".
Міхаіл Казлоў — расійскі псіхолаг, вядучы трэнінгаў персанальнага росту і некалькіх рэаліці-шоў. Удзельнічаў у тэлепраекце "Дом-2". Неаднаразова выступаў на расійскіх тэлевізійных каналах. Пастаянна наведваў Мінск з трэнінгі а-ля "Як ахмурыць беларускіх мужчын".
Кошт квітка на трэнінг Міхаіла Казлова дасягае $900.
euroradio.fm