У Мінску пакажуць фільм пра антыфашыста Іллю Валавіка

Паказ дакументальнай стужкі «Партрэт беларускага антыфашыста: Ілля Валавік» адбудзецца 28 траўня.

60546687_863244154027180_2003758022047825920_n.jpg

Ілля Валавік — антыфашыст, у сакавіку 2017 года асуджаны на 10 гадоў узмоцненага рэжыму за сутычку з нацыстамі. Ніякіх прэтэнзій і пацярпелых, фізічны і псіхалагічны ціск з боку сілавікоў, але як вынік прагучаў прысуд да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Хто такі Ілля і чаму менавіта такія людзі, як ён, знаходзяцца за кратамі? Чаму пасіянарныя асобы не патрэбныя ў гэтай краіне?
У фільме вы знойдзеце адказы на ўсе гэтыя пытанні.


«Мы вырашылі распавесці менавіта пра асобу Іллі, сканцэнтраваўшыся на яго асабістых якасцях. Так, мы паразмаўлялі з яго маці, жонкай, сябрамі, трэнерам і таварышамі. Такім чынам, кожны зможа пазнаёміцца з чалавекам даволі блізка і зразумець, чаму менавіта такія пасіянарныя людзі апынаюцца за кратамі. Бо менавіта яго імкненне да барацьбы з несправядлівасцю, яго рашучасць і ўнутраная моц прывялі яго ў беларускую турму, бо беларускай уладзе не патрэбныя людзі, здольныя прывабліваць да сябе іншых, несці да іх каштоўнасці роўнасці і натхняць на дзеянні.
Беларускія антыфашысты вялі здаровы лад жыцця, захапляліся спортам, супрацьстаялі несправядлівасці, абараняючы тых, каго іншыя спрабавалі зняважыць на глебе нейкіх прыкметаў, ладзілі паездкі ў дзіцячыя дамы, удзельнічалі ў падтрымцы зняволеных», — распавядаюць арганізатары кінапаказу.
Фільм «Партрэт беларускага антыфашыста: Ілля Валавік» пакажуць 28 траўня а 19.00 у памяшканні некакмерцыйнай арганізацыі «Фаланстар» (вул. Змітрака Бядулі, 3, 2н).